Name of the term
БЕЛ КАМПЛЕКТАВАННЕ МУЗЕЙНАГА ФОНДУ
РУС КОМПЛЕКТОВАНИЕ МУЗЕЙНОГО ФОНДА
ENG ACQUISITION OF MUSEUM FUND
Normative definition (1)

Камплектаванне музейнага фонду ўяўляе сабой мэтанакіраваны, планавы працэс, які ўключае: 1.1. падбор і набыццё прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў; 1.2. улік і вывучэнне прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў; 1.3. аднясенне прадмета музейнага значэння, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў да асноўнага фонду, фонду навукова-дапаможных матэрыялаў і фонду сыравінных матэрыялаў. 2. Камплектаванне музейнага фонду ажыццяўляецца шляхам: 2.1. куплi прадметаў музейнага значэння; 2.2. атрымання прадметаў музейнага значэння ў якасці бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, ахвяраванняў; 2.3. абмену ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі; 2.4. выяўлення прадметаў музейнага значэння пры ажыццяўленні навукова-даследчай дзейнасці, у тым ліку археалагічных даследаванняў; 2.5. стварэння страхавых копій музейных прадметаў; 2.6. iншымi спосабамi, якiя не супярэчаць актам заканадаўства.

(Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 02.08.2016, 2/2412)

Associative links