Найменне тэрміна
БЕЛ РЭСПУБЛІКАНСКАЯ АЎТАМАТЫЗАВАНАЯ СІСТЭМА "ЭЛЕКТРОННАЯ АДУКАЦЫЯ. УВА"
РУС РЕСПУБЛИКАНСКАЯ АВТОМАТИЗИРОВАННАЯ СИСТЕМА "ЭЛЕКТРОННОЕ ОБРАЗОВАНИЕ. УВО"
ENG REPUBLICAN AUTOMATED SYSTEM "ELECTRONIC EDUCATION. HEI"
Нарматыўнае вызначэнне (1)
+ Страцілі сілу

Рэспубліканская аўтаматызаваная сістэма "Электронная адукацыя. УВА" (далей – РАС "Электронная адукацыя. УВА") – сістэма, якая забяспечвае збор і апрацоўку ў электронным выглядзе інфармацыі аб установах вышэйшай адукацыі і іх філіялах, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі (далей – установы вышэйшай адукацыі), якая прадстаўляецца па форме ўліку ўстаноў вышэйшай адукацыі згодна з дадаткам 6 (далей – форма "Улік УВА"), па форме ўліку прафесарска-выкладчыцкага саставу ўстаноў вышэйшай адукацыі згодна з дадаткам 7 (далей – форма "Улік ПВС"), па форме ўліку размеркавання, накіравання на работу і працаўладкавання выпускнікоў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, згодна з дадаткам 8 (далей – форма "Улік размеркавання УВА").

Вызначэнне страціла сілу (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 25.08.2016, 8/31178)

Рэспубліканская аўтаматызаваная сістэма "Электронная адукацыя. УВА" (далей – РАС "Электронная адукацыя. УВА") – сістэма, якая забяспечвае збор і апрацоўку ў электронным выглядзе інфармацыі аб установах вышэйшай адукацыі і іх філіялах, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі (далей – установы вышэйшай адукацыі), якая прадстаўляецца па форме ўліку ўстаноў вышэйшай адукацыі згодна з дадаткам 6 да дадзенай Інструкцыі (далей – форма "Улік УВА"), па форме ўліку прафесарска-выкладчыцкага саставу ўстаноў вышэйшай адукацыі згодна з дадаткам 7 да дадзенай Інструкцыі (далей – форма "Улік ПВС"), па форме ўліку накіравання на работу і працаўладкавання выпускнікоў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, згодна з дадаткам 8 да дадзенай Інструкцыі (далей – форма "Улік размеркавання УВА").

(Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 25.08.2016, 8/31178)

Асацыятыўныя сувязі