Найменне тэрміна
БЕЛ АЎТЭНТЫЧНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЫЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ
РУС АУТЕНТИЧНЫЙ ФОЛЬКЛОРНЫЙ КОЛЛЕКТИВ ХУДОЖЕСТВЕННОГО ТВОРЧЕСТВА
ENG AUTHENTIC FOLKLORE ARTWORK COLLECTIVE
Эталоннае нарматыўнае вызначэнне (1)

Аўтэнтычным фальклорным калектывам мастацкай творчасці прызнаецца калектыў, што складаецца з грамадзян, звязаных з натуральным фальклорным асяроддзем пэўнай мясцовасці, якія атрымалі і перадаюць у вуснай традыцыі фальклорныя веды і навыкі, сумесна займаюцца мастацкай творчасцю на непрафесійнай аснове, за выключэннем кіраўніка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці, які можа займацца мастацкай творчасцю як на прафесійнай, так і на непрафесійнай аснове.

(Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 02.08.2016, 2/2412)

Аўтэнтычным фальклорным калектывам мастацкай творчасці прызнаецца калектыў, што складаецца з грамадзян, звязаных з натуральным фальклорным асяроддзем пэўнай мясцовасці, якія атрымалі і перадаюць у вуснай традыцыі фальклорныя веды і навыкі, сумесна займаюцца мастацкай творчасцю на непрафесійнай аснове.

(Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 02.08.2016, 2/2412)

Асацыятыўныя сувязі