Інфармацыя аб юрыдычным слоўніку

Юрыдычны слоўнік з'яўляецца інфармацыйна-аналітычным рэсурсам, адлюстроўваючым разнастайнасць і асаблівасці сучаснай тэрміналогіі беларускага заканадаўства. Слоўнік змяшчае юрыдычныя тэрміны на беларускай, рускай і ангельскай мовах, злучаныя тэматычнымі (асацыятыўнымі) сувязямі. У лексічным масіве слоўніка таксама прадстаўлены нарматыўныя вызначэнні тэрмінаў з актаў заканадаўства.

Рэсурс накіраваны на рашэнне задач цэласнага ўяўлення тэрміналагічнага масіва заканадаўства, пашырэнне магчымасцяў аналітычнай працы з тэрміналогіяй, а таксама прызначаны аказваць дапамогу дзяржаўным органам і іншым арганізацыям у ажыццяўленні нарматворчай і правапрымяняльнай дзейнасці. Юрыдычны слоўнік можа выкарыстоўвацца як вучонымі, так і практыкуючымі юрыстамі ў сваёй прафесійнай дзейнасці, а таксама ўсімі, хто цікавіцца праблемамі юрыдычнай тэрміналогіі.

Інфармацыя па выкарыстанні юрыдычнага слоўніка

Для пачатку работы з лексічным масівам слоўніка трэба вызначыцца з мовай, на якой будзе ажыццяўляцца пошук тэрміна, які цікавіць. Неабходная мова інтэрфейсу выбіраецца з размешчанага ў верхнім правым куце старонкі рэсурсу спісу, які разгортваецца.

Неабходна таксама вызначыцца з масівам тэрмінаў, у якім будзе ажыццяўляцца пошук інфармацыйных даных. Для гэтага ў разгортваючымся спісе, размешчаным перад пошукавым полем, варта абраць адпаведна ”Усе“, ”Дзеючыя“ або ”Нядзеючыя“.

Пошук тэрмінаў у слоўніку магчымы пры дапамозе:

  • набору фрагмента слова або слова цалкам у акне пошуку (”Увядзіце тэрмін“), размешчаным на галоўнай старонцы рэсурсу, і націскання кнопкі ;

  • выбару шукаемага тэрміна са спіса тэрмінаў, прадстаўленага на галоўнай старонцы рэсурсу, адным клікам левай клавішы мышы. Пошук магчыма ажыццяўляць або па ўсім лексічным масіве, выбраўшы закладку ”Усё“, або па спісах тэрмінаў на пэўную літару ад ”А“ да ”Я“;

  • запаўнення чэкбокса для правядзення пошуку па спісе эталонных азначэнняў тэрмінаў, якія размешчаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, законах Рэспублікі Беларусь, дэкрэтах, указах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановах Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;

  • запаўнення чэкбокса для правядзення пошуку па галінах (падгалінах) права. Размеркаванне тэрмінаў і іх азначэнняў па галінах (падгалінах) права праводзіцца паводле рубрык Адзінага прававога класіфікатара Рэспублікі Беларусь.

Перамяшчаючыся па спісе знойдзеных тэрмінаў, адным клікам левай клавішы мышы можна абраць неабходны тэрмін, у выніку чаго будзе ажыццёўлены пераход у картку, у якой прадстаўлены ўсе яго інфармацыйныя дадзеныя.

Картка тэрміна слоўніка змяшчае:

  • найменні тэрміна на беларускай, рускай і англійскай мовах;

  • адно або некалькі эталонных нарматыўных азначэнняў (пры іх наяўнасці ў актах заканадаўства);

  • азначэнні, згрупаваныя па галінах (падгалінах) права (пры іх наяўнасці ў актах заканадаўства);

  • страцілыя сілу азначэнні тэрмінаў;

  • азначэнні з тэхнічных нарматыўных прававых актаў (пры іх наяўнасці ў актах заканадаўства);

  • азначэнні з банка даных «Міжнародныя пагадненні» (пры іх наяўнасці ў актах заканадаўства);

  • асацыятыўныя сувязі тэрміна, якія ўтвараюць яго тэрміналагічную сістэму, у выглядзе гіперспасылак з магчымасцю пераходаў у карткі гэтых тэрмінаў;

  • кнопку "Назад да пошуку", пры націсканні якой ажыццяўляецца пераход на папярэднюю старонку рэсурсу з захаваннем атрыманага раней пошукавага выніку. Для вяртання на папярэднюю старонку рэсурсу і наадварот таксама можна выкарыстоўваць стрэлкі ”ўлева“ (назад, на папярэднюю старонку) і ”ўправа“ (уперад, на наступную старонку), размешчаныя ў меню Вашага браўзера;

  • кнопку ”Паведаміць аб памылцы“, з дапамогай якой можна паведаміць спецыялістам, якія займаюцца вядзеннем слоўніка, аб наяўных недакладнасцях або памылках у пераводзе тэрміна.

Для адпраўкі прапаноў па паляпшэнні якасці прадстаўленага юрыдычнага слоўніка, а таксама ў выпадку выяўлення якіх-небудзь недакладнасцей або памылак у тэрміналогіі просім Вас запоўніць спецыяльную форму, націснуўшы на кнопку ”Прапановы і заўвагі“.