Інфармацыя аб базе даных ”Слоўнік юрыдычных тэрмінаў на беларускай, рускай і англійскай мовах“

База даных ”Слоўнік юрыдычных тэрмінаў на беларускай, рускай і англійскай мовах“ (далей – шматмоўны слоўнік) была створана ў 2011 годзе Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле дзяржаўнай навуковай установы ”Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі“ і ўстановы адукацыі ”Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт“.

Шматмоўны слоўнік прадстаўляе сабой тэрміналагічны рэсурс, які адлюстроўвае разнастайнасць і асаблівасці сучаснай тэрміналогіі беларускага заканадаўства. Рэсурс змяшчае юрыдычныя тэрміны на беларускай, рускай і англійскай мовах. З мэтай пашырэння інфармацыйных і пошукавых магчымасцей базы даных кожны тэрмін шматмоўнага слоўніка мае сэнсавыя (асацыятыўныя) сувязі, якія адлюстроўваюць яго тэматыку.

Шматмоўны слоўнік прызначаны аказваць дапамогу дзяржаўным органам і іншым арганізацыям у ажыццяўленні нарматворчай і правапрымяняльнай дзейнасці, можа выкарыстоўвацца як вучонымі, так і практыкуючымі юрыстамі ў сваёй прафесійнай дзейнасці, а таксама ўсімі, хто цікавіцца праблемамі юрыдычнай тэрміналогіі.

Інфармацыя па выкарыстанні шматмоўнага слоўніка

Для пачатку работы з лексічным масівам шматмоўнага слоўніка трэба вызначыцца з мовай, на якой будзе ажыццяўляцца пошук тэрміна, які цікавіць. Неабходная мова інтэрфейсу выбіраецца з размешчанага ў верхнім правым куце старонкі рэсурсу спісу, які разгортваецца.

Пошук тэрмінаў у базе даных магчымы пры дапамозе:

  • набору фрагмента слова або слова цалкам у акне пошуку (”Увядзіце тэрмін“), размешчаным на галоўнай старонцы рэсурсу, і націскання кнопкі ;

  • выбару шукаемага тэрміна са спіса тэрмінаў, прадстаўленага на галоўнай старонцы рэсурсу, адным клікам левай клавішы мышы. Пошук магчыма ажыццяўляць або па ўсім лексічным масіве слоўніка, выбраўшы закладку ”Усё“, або па спісах тэрмінаў на пэўную літару ад ”А“ да ”Я“.

Перамяшчаючыся па спісе знойдзеных тэрмінаў, адным клікам левай клавішы мышы можна абраць неабходны тэрмін, у выніку чаго будзе ажыццёўлены пераход у картку, у якой прадстаўлены ўсе яго інфармацыйныя дадзеныя.

Картка тэрміна шматмоўнага слоўніка змяшчае:

  • найменні тэрміна на беларускай, рускай і англійскай мовах;

  • нарматыўныя азначэнні тэрміна (пры іх наяўнасці ў актах заканадаўства);

  • асацыятыўныя сувязі тэрміна, якія ўтвараюць яго тэрміналагічную сістэму, у выглядзе гіперспасылак з магчымасцю пераходаў у карткі гэтых тэрмінаў;

  • кнопку ”Назад да пошуку“, пры націсканні якой ажыццяўляецца пераход на галоўную старонку рэсурсу з пошукавым радком і алфавітным паказальнікам тэрмінаў. Для вяртання на папярэднюю старонку рэсурсу і наадварот трэба выкарыстоўваць стрэлкі ”ўлева“ (назад, на папярэднюю старонку) і ”ўправа“ (уперад, на наступную старонку), размешчаныя ў меню Вашага браўзера;

  • кнопку ”Паведаміць аб памылцы“, з дапамогай якой можна паведаміць спецыялістам, якія займаюцца вядзеннем слоўніка, аб наяўных недакладнасцях або памылках у пераводзе тэрміна.

Для адпраўкі прапаноў па паляпшэнні якасці прадстаўленай базы даных, а таксама ў выпадку выяўлення якіх-небудзь недакладнасцей або памылак у тэрміналогіі просім Вас запоўніць спецыяльную форму, націснуўшы на кнопку ”Прапановы і заўвагі“.